Самы прыгожы пляж на Родасе. Рыгору спадабаўся больш за ўсе, магчыма з-за таго, што паўсюль пясок і можна закапацца ў ім, а можа з-за таго, што не было хваляў, якія напужалі малога ў першы дзень. Нам жа больш спадабаліся горы, якія ахоплівалі пляж з трох бакоў. І яшчэ горныя казлы (не ведаю, можа яны маюць якую сваю назву), яны вельмі спакойныя і даюць сабе сфатаграфаваць. #ryhor (at Tsambikos Watersports)














