А хто там ідзе, а хто там ідзе У агромністай такой грамадзе? – Беларусы. А што яны нясуць на худых плячах, На руках ў крыві, на нагах у лапцях? – Сваю крыўду. А куды ж нясуць гэту крыўду ўсю, А куды ж нясуць на паказ сваю? – На свет цэлы. А хто гэта іх, не адзін мільён, Крыўду несць наўчыў, разбудзіў іх сон? – Бяда, гора. А чаго ж, чаго захацелась ім, Пагарджаным век, ім, сляпым, глухім? – Людзьмі звацца. #янкакупала #беларусь #стихи (at Prime Travel) https://www.instagram.com/p/CEIAru8ny1-/?igshid=rpv8f785ao16










